Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 15 жніўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 15 жніўня чытайце ў нашым аглядзе.

Здымак мае ілюстратыўны характар. Крыніца: vesti.ua

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну пайшоў 173-і дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 43 750 чалавек забітымі. 

Цягам апошніх содняў на валынскім, палескім і сіверскім кірунках сітуацыя істотна не мянялася. Праціўнік здзейсніў абстрэлы са ствольнай артылерыі ваколіцаў населеных пунктаў Лютае, Іскрыскаўшчына і Белаводы Сумскай вобласці. 

Тым часам беларускія вайскоўцы зноў пачалі вучэнні ў Мазырскім раёне. Як паведамляе выданне «Жыццё Палесся», з 15 па 25 жніўня 2022 года вайсковай часткай 81223 спланаваны палявы выхад у ваколіцах населенага пункту Слабада.

На харкаўскім кірунку расейцы абстралялі з танкаў і артылерыі тэрыторыі каля населеных пунктаў Святлічнае, Шапавалаўка, Прудзянка, Дзяменціеўка, Пітомнік, Вялікія Прыходы, Рускія Цішкі, Перамога, Верхні Салтаў, Гусараўка, Базалееўка, Старая Гніліца і Пратапопаўка. Таксама былі нанесеныя авіяўдары па ваколіцах Ртышчаўкі і Верхняга Салтава.

На славянскім кірунку праціўнік праводзіў штурмавыя дзеянні ў бок лініі Ртышчаўка – Даліна, але поспеху не меў, панёс страты ды адышоў назад.

Варожыя абстрэлы на гэтым кірунку былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Вялікая Камішуваха, Бражкаўка, Заліман, Вірнаполле, Мазанаўка і Багародзічнае.

На краматорскім кірунку вораг намагаецца праводзіць наступальныя дзеянні, а таксама актыўна выкарыстоўвае штурмавую і армейскую авіяцыю. Расейскія абстрэлы былі зафіксаваныя каля Белагораўкі, Грыгораўкі, Старадубаўкі, Вясёлага, Фёдараўкі і Сіверску.

На бахмуцкім кірунку расейцы наступалі ў бок Салядару і Кодземы, але поспеху не мелі ды адышлі назад.

Варожыя абстрэлы з танкаў і артылерыі былі зафіксаваныя каля Тарэцку, Бахмуцкага, Белагораўкі, Курдзюмаўкі, Васілеўкі, Зайцава і Залічнага.

У сваю чаргу ЗСУ нанеслі артылерыйскі ўдар па базе расейскіх наймітаў з ПВК «Вагнера» у акупаваным горадзе Папасная Луганскай вобласці. Паводле непацверджанай інфармацыі, удар быў нанесены рэактыўнай сістэмай залпавага агню HIMARS. 

Імаверна, ЗСУ вызначылі месцазнаходжанне вагнераўцаў па фотаздымках расейскага ваеннага карэспандэнта Сяргея Срады, якія былі зроблемныя тыдзень таму на базе расейскіх наймітаў.

На аўдзееўскім кірунку праціўнік праводзіў наступальныя баі ў бок населеных пунктаў Піскі і Первамайскае, але поспеху не меў.

Варожыя абстрэлы зафіксаваныя каля Срэбнага, Краснагораўкі, Вопытнага, Первамайскага, Новабахмутаўкі і Мар’інкі.

На навапаўлаўскім і запарожскім кірунках расейцы здзейснілі абстрэлы ваколіцаў населеных пунктаў Вуглядар, Вялікая Навасёлка, Новаміхайлаўка, Новаданілаўка, Цернуватае, Бурлацкае, Чароўнае, Зялёнае Поле, Малая Такмачка, Палтаўка, Новаандрэеўка і Прывольнае.

У кірунку населенага пункту Урэмаўка была знішчаная выведная група праціўніка. Варожы наступальны бой у бок Паўлаўкі поспеху не прынёс, акупанты адступілі назад.

Таксама расейцы праводзілі паветраную выведку з дапамогай беспілотнікаў каля Сцепнагорску, Шчарбакоў, Сцепавога і Гуляйполя.

Hавiны
Еўразвяз і 42 краіны заклікалі Расею пакінуць тэрыторыю Запарожскай АЭС
2022.08.15 08:56

Па-ранейшаму застаецца складанай сітуацыя вакол Запарожскай АЭС. На гэтым фоне Еўразвяз і яшчэ 42 краіны выпусцілі супольную заяву наконт сітуацыі на станцыі, у якой заклікаюць Расею пакінуць тэрыторыю ЗАЭС. Таксама ў заяве сказана, што міжнародная супольнасць ускладае на Расею адказнасць за яе агрэсію, таму Расея мусіць несці поўную адказнасць за свае незаконныя дзеянні ва Украіне.

Акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці ў сваю чаргу прапанавалі ўвесці вакол ЗАЭС рэжым цішыні.

На паўднёвабужскім кірунку асноўныя намаганні расейцаў былі засяроджаныя на ўтрыманні раней занятых пазіцыяў. Пры гэтым праціўнік здзейсніў абстрэлы ваколіцаў населеных пунктаў Сцепавая Даліна, Ліманы, Прыбужскае, Новамікалаеўка, Котлярава, Партызанскае, Первамайскае, Благадатнае, Кобзарцы, Вясёлы Кут, Цярноўка, Андрэевка, Лазавое, Такарова, Зарэчнае і Вольгіна.

Таксама праціўнік праводзіў паветраную выведку каля Снігуроўкі, Чырвонага Яру і Белай Крыніцы.

Тым часам першы намеснік старшыні Херсонскага абласнога савету Юрый Сабалеўскі паведаміў, што ваеннае кіраўніцтва РФ збегла з Херсону. Сабалеўскі мяркуе, што прычынамі ўцёкаў маглі стаць знішчэнне ўкраінскай артылерыяй усіх мастоў праз Дняпро, а таксама агнявы кантроль ЗСУ над асноўнымі дарогамі ў рэгіёне. 

Акрамя гэтага ў акваторыі Чорнага мора ў гатовасці да ўжывання высокадакладнай зброі знаходзяцца два варожыя носьбіты крылатых ракетаў марскога базавання тыпу «Калібр».

Hавiны
Ваеннае становішча і мабілізацыя ва Украіне прадоўжаныя да 21 лістапада
2022.08.15 16:43

Вярхоўная Рада Украіны працягнула тэрмін дзеяння вайсковага становішча яшчэ на 90 дзён – да 21 лістапада 2022 года. Таксама на гэты перыяд працягваецца агульная мабілізацыя. 

Упершыню вайсковае становішча ва Украіне было ўведзена ў дзень поўнамаштабнага нападу Расеі – 24 лютага. 22 траўня яно было падоўжана яшчэ на 90 дзён.

BK belsat.eu

Стужка навінаў