Пачынаецца суд над палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным


Гарадзенскі абласны суд сёння, 15 жніўня, а 14:30 пачне разгляд справы журналіста Дзяніса Івашына. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Дзяніс Івашын

Супрацоўнікі КДБ затрымалі Івашына 12 сакавіка 2021 года. Спачатку Дзяніс праходзіў падазраваным паводле арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў»). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і паводле ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»). На падставе гэтага артыкулу журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў няволі.

Таксама КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацы з украінскай выведкай і заявіў: «Украінскі бок глыбока вывучыў асобу Дзяніса Івашына і ўсяляк яго стымуляваў, з выкарыстаннем як матэрыяльнага ўзнагароджання, так і іншага роду заахвочванняў, што маюць значэнне для фігуранта, з увагі да ўжо сфармаванага ў яго жадання быць датычным да лёсу Украіны. Так, за актыўны ўдзел у інфармацыйных акцыях ён узнагароджаны граматаю намесніка міністра абароны Украіны Ігара Далгова, на той момант куратара Генеральнага штабу Збройных сілаў Украіны, а нацыянальная камісія ў пытаннях замежных украінцаў выдае яму пасведчанне замежнага ўкраінца».

Hавiны
Вольга Івашына: Адзіны шанец для Беларусі і нашай сям’і – перамога Украіны
2022.03.12 19:12

Дзяніс Івашын – гарадзенскі журналіст, вядомы расследаваннямі пра ўдзел беларускіх сілавікоў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў складзе прарасейскіх фармаванняў, а таксама пра лёс чальцоў «Беркуту», якія ўцяклі з Украіны і служаць у беларускім АМАПе.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў