Распачала працу апостальская адміністрацыя для грэка-каталікоў у Беларусі


У Беларусі створаная апостальская адміністрацыя для грэка-каталікоў. Яе літургічнае адкрыццё ўзначаліў апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзыч, паведамляе Vatican News.

Апостальскі нунцый Антэ Ёзыч.
Фота: Dalmacijadanas.hr

Апостальская адміністрацыя для грэка-каталікоў Беларусі была ўтвораная папам Францішкам 30 сакавіка 2023 года. Літургія з нагоды пачатку яе працы адбылася 15 ліпеня 2023 года ў царкве Душпастырскага цэнтру Праведнага Язэпа ў Менску.

Усталяванне апостальскай адміністрацыі звязанае з абмежаваннем наўпроставых кантактаў украінскіх і беларускіх грэка-каталікоў праз вайну ва Украіне. Раней грэка-каталіцкія святары з Беларусі праходзілі навучанне пераважна ва Украіне, украінскія біскупы пасвячалі святароў і дыяканаў для беларускіх грэка-каталіцкіх парафіяў.

Hавiны
Для грэка-каталікоў Беларусі стварылі апостальскую адміністратуру. Што гэта і чаму важна?
2023.03.30 16:09

Наяўнасць апостальскай адміністрацыі можа прадугледжваць усталяванне іерархіі і пасвячэнне ў біскупскі сан апостальскага адміністратара.

6 ліпеня Беларуская праваслаўная царква выдала камюніке, у якім патрабавала ад Ватыкану абмежаваць дзейнасць уніятаў у Беларусі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў