341-ы дзень пратэстаў. Наступствы аблавы на НДА, ЕЗ разгледзець далейшыя абмежавальныя захады


Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца 341 дзень. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Працяг пераследу грамадзянскай супольнасці

Сілавікі прыйшлі з ператрусам у офіс кампаніі «Гавары праўду».

«Так, у офісе адбываецца ператрус. Пакуль больш нічога не магу сказаць, хто і на якой падставе яго ладзіць. Ведаю, што ў гэты момант там знаходзіцца Таццяна Караткевіч, – распавёў Андрэй Дзмітрыеў.

Раней Мінюст распачаў пазапланавае правяранне «Гавары праўду». Ведамства запатрабавала ад арганізацыі прадставіць сотні дакументаў да 14 ліпеня.

Алена Анісім, кіраўніца «Таварыства беларускай мовы» паведаміла, што сілавікі прыйшлі ў офіс арганізацыі і канфіскавалі ўсю тэхніку.

Таксама паведамляюць пра вобшук у кіраўніцтва арганізацыі «Грамадзянскі форум». Сілавікі прайшлі па месца жыхарства старшыні цэнтру Маргарыты Савіцкай і яе намесніка Ігара Нікіціна. У іх забралі ўсю тэхніку. Паводле інфармацыі Zerkalo, Маргарыту пасля ператрусу ўвезлі на допыт. Месцазнаходжанне Ігара невядома.

Абноўлена
У офіс «Гавары праўду» і «Таварыства беларускай мовы» прыйшлі сілавікі
2021.07.15 19:12

БАЖ атрымаў папярэджанне ад Мінюст

Мінюст вынес папярэджанне Беларускай асацыяцыі журналістаў на падставе таго, што арганізацыя не падала ўсіх запатрабаваных раней дакументаў. Ведамства таксама мае пытанні і да дамоваў для юрыдычных адрасоў некаторых філіяў арганізацыі. Пры гэтым чыноўнікі патрабуюць адказу пра ліквідаванне парушэнняў ужо 16 ліпеня.

Прадстаўнікі ж БАЖ не могуць трапіць у офіс, бо ён апячатаны МУС.

Hавiны
Мінюст вынес папярэджанне БАЖ
2021.07.15 18:20

Таксама ведамства звярнулася ў Вярхоўны суд з просьбай прыпыніць дзейнасць руху «За свабоду».

Адпаведны дакумент на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікаваў старшыня руху Юрый Губарэвіч. Яго запрашаюць на размову ў межах падрыхтоўкі да судовага паседжання.

Юрась Губарэвіч у студыі «Белсату». Фота belsat.eu

У Беларусі 565 палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 11 асобаў. У спіс дадалі затрыманых 14 ліпеня падчас аблавы на НДА, паведамляе «Вясна».

14 ліпеня па ўсёй Беларусі сілавікі зладзілі ператрусы, допыты і затрыманні праваабаронцаў, журналістаў, грамадскіх актывістаў, сябраў некамерцыйных арганізацыяў.

Пасля ператрусаў затрымалі Уладзіміра Лабковіча, юрыста «Вясны», Ніну Лабковіч, дырэктарку аб’яднання інвестараў «Angels Band», Валянціна Стэфановіча, сябру рады «Вясны», Алеся Бяляцкага, кіраўніка «Вясны», Сяргея Сыса, праваабаронцу і журналіста «Вясны», Алену Лапцёнак, праваабаронцу «Вясны», Андрэя Палуду, праваабаронцу «Вясны», Яўгенію Бабаеву, праваабаронцу, Віктара Сазонава, праваабаронцу «Вясны», Міколу Шараха, кіраўніка полацкай філіі Свабоднага прафсаюзу, Сяргея Мацкевіча з цэнтру «Супольнасць».

Артыкулы
Затрыманых праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў прызналі палітвязнямі
2021.07.15 16:43

 

Рэдакцыя EX-PRESS.BY эвакуявалася за мяжу

Ва ўмовах масавых палітычных рэпрэсіяў рэдакцыя рэгіянальнага выдання EX-PRESS.BY была вымушана пакінуць Беларусь.

«Рэдакцыя EX-PRESS.BY у поўным складзе вымушана была выехаць з краіны дзеля бяспекі і захавання праекту. Мы працягваем працу і вельмі спадзяемся на вашу дапамогу», – паведаміла выданне ў сваім тэлеграм-канале.

Рэдакцыя заклікае чытачоў дасылаць ім фота, відэа, пытанні і разважанні праз telegram-бот.

У паведамленні не ўдакладняецца, з якой краіны будуць цяпер працаваць журналісты.

Аб’ектыў
Рэпрэсіі прымушаюць журналістаў задумвацца аб эміграцыі
2021.07.10 22:44

Васіль Палякоў і Сяржук Сыс на волі

Падчас аблавы на грамадскія і праваабарончыя арганізацыі сілавікі арыштавалі дзясяткі чалавек. Людзей пакінулі за кратамі на 72 гадзіны. Сёння стала вядома, што на волі затрыманы праваабаронца і журналіст «Вясны» Сяржук Сыс. Яго вызвалілі сёння пасля допыту пад падпіску аб нявыездзе.

Таксама раптоўна з ІЧУ ў Гомлі вызвалілі мясцовага праваабаронцу Васіля Палякова, пра гэта ён напісаў у сваім Facebook.

Васіля Палякова затрымалі тыдзень таму ў справе «тэрарызму».

Hавiны
На волю выйшлі Васіль Палякоў і Сяржук Сыс
2021.07.15 21:48

ЕЗ разгледзіць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў вонкавых справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль пракаментаваў новую хвалю ператрусаў і затрыманняў іншадумцаў у Беларусі.

У ЕЗ называюць дзеянні спецслужбаў Беларусі «шырокамаштабнай атакай на незалежныя галасы». Як адзначаецца ў заяве, новая хваля рэпрэсіяў у Беларусі з’яўляецца «яшчэ адным доказам таго, што рэжым Лукашэнкі вядзе сістэматычную і добра спланаваную кампанію з мэтай прымусіць замаўчаць усе дысідэнцкія галасы і здушыць грамадзянскую прастору».

У заяве адзначаецца, што грубыя парушэнні правоў чалавека і асноўных свабодаў «маюць сваю цану»:

«ЕЗ гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя меры ў адпаведнасці са сваім паступовым падыходам. ЕЗ працягне рабіць усё неабходнае для падтрымання народу Беларусі. Мы будзем працягваць падтрымліваць усіх праваабаронцаў, незалежныя галасы і ўсіх прыгнечаных у Беларусі».

Артыкулы
ЕЗ гатовы разгледзець далейшыя абмежавальныя меры супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.07.15 14:50

Наступствы знішчэння НДА

Грамадскае аб’яднанне «Гендарныя перспектывы» прыпыняе на нявызначаны тэрмін працу агульнанацыянальнай гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту. Пра гэта актывісты арганізацыі напісалі ў сваім Facebook.

14 ліпеня падчас аблавы на грамадскія арганізацыі сілавікі прыйшлі з ператрусам і ў офіс «Гендарных перспектываў». Грамадская арганізацыя займаецца праблемамі хатняга гвалту, дыскрымінацыі на рынку працы, гендарнай роўнасці.

Hавiны
Пасля аблавы на НДА перастала працаваць гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту
2021.07.15 17:22

Валанцёры ладзілі дзяжурства пад сценамі ізалятару на вуліцы Акрэсціна з лета 2020 года. Праз новую хвалю рэпрэсіяў яны былі вымушаныя прыпыніць сваю працу.

«Думаем, вы і так бачылі апошнія навіны. У сувязі з гэтым на Акрэсціна заўтра валанцёраў не будзе. Калі ласка, паклапаціцеся аб перадачах загадзя самастойна», – паведаміў учора ўвечары валанцёрскі тэлеграм-канал «Спісы затрыманых».

Артыкулы
Валанцёры прыпынілі дзяжурства на Акрэсціна
2021.07.15 12:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў