Выдавец Андрэй Янушкевіч выйшаў на волю


Выдавец Андрэй Янушкевіч выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту, піша Беларуская Рада культуры.

Паведамляецца, што выдавец правёў за кратамі 28 дзён і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

Андрэй Янушкевіч.
Фота: Андрэй Янушкевіч / Facebook

Дырэктар выдавецтва «Янушкевіч» Андрэй Янушкевіч быў затрыманы 16 траўня, пасля ператрусу ў адчыненай ім новай кнігарні «Кнігаўка». Тады разам з Андрэем Янушкевічам затрымалі і супрацоўніцу кнігарні Насту Карнацкую. Дзяўчына выйшла з ізалятару на Акрэсціна 12 чэрвеня і правяла ў зняволенні 23 дні.

Сілавікі прыйшлі ў памяшканне кнігарні «Кнігаўка» у дзень адкрыцця. Тады сілавікі забралі з кнігарні 200 кніг, наконт 15 з іх будзе «праведзеная экспертыза».

Пасля арышту адбыўся суд, у выніку якога дырэктару выдавецтва «Янушкевіч» прызначылі 10 содняў арышту. Пасля ён атрымаў яшчэ 10 содняў арышту, пасля якіх не выйшаў зноў. 6 чэрвеня стала вядома, што Андрэю Янушкевічу прысудзілі яшчэ 8 содняў адміністратыўнага арышту.

Hавiны
З ізалятару на Акрэсціна выйшла працаўніца крамы «Кнігаўка» Наста Карнацкая
2022.06.12 19:22

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў