Ва Украіне не стануць мабілізоўваць жанчын у войска. Але жанчыны – пятая частка ЗСУ


Мабілізацыя мужчынаў ідзе паводле плану, мабілізаваць неабходна сотні тысяч. Пытанне пра мабілізацыю жанчын «на сёння не стаіць».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Добраахвотніца Кіра Нэчай у складзе валанцёрскага медычнага батальёну «Гаспітальеры».
Фота: Кіра Нечай / Facebook

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у тэлемарафоне вечарам 14 чэрвеня назвала расейскім фэйкам чуткі аб планах мабілізацыі жанчын ва ўкраінскае войска.

Паводле яе, колькасць мабілізаваных цяпер адпавядае ўказу прэзідэнта, гаворка пра сотні тысяч мабілізаваных мужчынаў. Але дакладная колькасць мабілізаваных найбліжэйшымі днямі будзе наўпрост залежаць ад сітуацыі на фронце.

«На сённяшні дзень мабілізацыя прайшла цалкам паводле плану — гэта значыць, ніякіх нечаканасцяў і зрываў, масавага ўхілення няма, – запэўніла Маляр. – Свядомасць грамадзянаў вельмі высокая, людзей, якія мабілізаваныя. Можа, ёсць нейкія асобныя выпадкі, але насамрэч нашае грамадства сёння вельмі матываванае».

Hавiны
Мінабароны Украіны: Захад пакуль перадаў толькі 10 % абяцанай зброі
2022.06.14 23:15

На сёння пытанне мабілізацыі жанчын не стаіць, дадала яна, і адзначыла, што «гэта не адзіны фэйк, што запускае Расея».

Жанчын пры тым бяруць на вайсковую службу ва Украіне, ставяць на ўлік вайсковаабавязаных. Паводле жонкі прэзідэнта Алены Зяленскай, жанчыны складаюць пятую частку асабовага складу Збройных сілаў Украіны. Жанчын таксама бяруць у Тэрабарону, у медыкі.

Гісторыі
«Жанчыны вельмі патрэбныя на вайне». Журналістка з Запарожжа ў 50 гадоў пакінула тэлебачанне і пайшла на фронт
2022.06.01 08:30

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў