Палітзняволеную Вольгу Маёраву кінулі ў карцар гарадзенскай турмы


Як стала вядома «Белсату», 15 чэрвеня адміністрацыя гарадзенскай следчай турмы адмовілася прыняць харчовую перадачу для Вольгі, бо яна – у карцары.

Вольга Маёрава – грамадская актывістка, некалі актыўная сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Жанчыну ўтрымліваюць у зняволенні з 4 студзеня. У той дзень яе забралі з уласнага дому ў вёсцы Нача Крупскага раёну ў так званай справе Мікалая Аўтуховіча. У доме зрабілі ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі тэхніку.

Аналітыка
Ці сапраўды існавала «тэрарыстычная група» Аўтуховіча? Аналізуем гучную справу
2021.02.26 20:06

Вольгу спачатку трымалі ў СІЗА КДБ, пазней перавялі ў следчую турму ў Горадню.

Якое абвінавачанне выставілі Вользе Маёравай, дагэтуль невядома.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў