Лукашэнка з'явіўся на публіцы ўпершыню з 9 траўня


Аляксандр Лукашэнка ўпершыню з 9 траўня з’явіўся на публіцы, ягонае фота апублікаваў тэлеграм-канал «Пул Первого». Паведамляюць, што Лукашэнка 15 траўня працуе ў цэнтральным камандным пункце ВПС і войскаў ПА.

Аляксандр Лукашэнка ўпершыню з 9 траўня з’явіўся на публіцы.
Фота: pul_1 / Telegram

На апублікаваным фота відаць, што левая рука Лукашэнкі пераматаная эластычным бінтам. Такі ж бінт, але на правай руцэ, быў у яго на парадзе Перамогі 9 траўня ў Маскве.

Аляксандр Лукашэнка з перабінтаванаю рукою.
Фота: pul_1 / Telegram

Паведамляецца, што Лукашэнка правядзе нараду з вайскоўцамі і заслухае даклад пра арганізацыю і выкананне задачаў баявога дзяжурства ў справе паветранай абароны.

Апошнія шэсць дзён пра Лукашэнку не было вядома, у якім ён стане. У прэс-службе пра ягонае здароўе афіцыйна нічога не паведамлялі. Апошні раз ён з’яўляўся на публіцы 9 траўня на парадзе ў Маскве, дзе не здолеў самастойна прайсці да ўскладання вянкоў невялікую адлегласць – яго везлі электрамабілем, а ягоная правая рука была перабінтаваная. Пасля гэтага Лукашэнка паспешна паляцеў назад у Беларусь. Увечары 9 траўня на ўрачыстасцях у Менску ён не выступіў з прамоваю – такога на Дзень Перамогі ніколі не было.

Таксама Лукашэнка не з’явіўся на афіцыйных урачыстасцях Дня дзяржаўнага сцяга і герба 14 траўня.

Меркаванні
Калі Лукашэнка памрэ, ніхто не засмуціцца
2023.05.15 12:10

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў