Брытанская выведка: Расея страціла ва Украіне траціну наземных сілаў, наступленне на Данбасе запаволілася


Цягам апошняга месяца Расея не здолела дамагчыся значных тэрытарыяльных дасягненняў, узровень знясілення арміі застаецца стабільна высокі, наступ на Данбас адстаў ад графіку, таму наўрад ці расейскія войскі здолеюць актыўна прасоўвацца цягам наступных 30 дзён, сцвярджае выведка Вялікай Брытаніі.

«Цяпер Расея, імаверна, страціла траціну сухаземных баявых сілаў, уцягнутых ва Украіне з лютага», – гаворыцца ў паведамленні выведкі.

ВІДЭА
Вайсковы эксперт: Кіеў ставіць перад сабою мэту цалкам вярнуць захопленыя тэрыторыі
2022.05.14 22:04

Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі звяртае ўвагу, што за апошні месяц Расея не мае значных тэрытарыяльных дасягненняў і адначасова зазнае сур’ёзныя страты. Усё гэта неўзабаве можа быць узмоцнена стратаю такіх крытычных чыннікаў, як маставое абсталяванне, выведка, назіранне і выведныя беспілотнікі.

«У цяперашніх умовах наўрад ці Расея рэзка паскорыць тэмпы прасоўвання цягам наступных 30 дзён», – прагназуе брытанская выведка.

Hавiны
Брытанская выведка: Расея выводзіць свае падраздзяленні з Харкаўскай вобласці
2022.05.12 10:39

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў