У ДТЗ пад Смаленскам пацярпелі 13 беларусаў


ДТЗ пад Смаленскам.
Фота: МУС Расеі

На трасе М-1 на Смаленшчыне сутыкнуліся мікрааўтобус, які перавозіў пасажыраў з Беларусі, і фура, паведаміла МУС Расеі ў Смаленскай вобласці.

Праз ДТЗ 13 чалавек былі шпіталізаваныя. Стан дзесяці пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, двое – у цяжкім стане, адзін – у вельмі цяжкім.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў