Пасля пажару ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе працягваюцца рамонтныя працы: беларусы збіраюць сродкі на аднаўленне, а на месцы дапамагаюць валанцёры.
Частку згарэлага даху ўжо разабралі.
13 траўня на месца прыбылі валанцёры–альпіністы, якія дапамагаюць разбіраць завалы на даху.
Нагадаем, што ў выніку пажару 11 траўня ў Будслаўскім касцёле над цэнтральным нефам быў цалкам знішчаны дах. Але прыхажанам і працаўнікам МНС удалося выратаваць іконы, кнігі і іншыя каштоўныя рэчы. Агонь не закрануў арган і алтар.
Дзяржаўныя органы цалкам забаранілі эксплуатацыю пацярпелага ад пажару будынку. Набажэнствы ў ім пакуль немагчымыя.
Каталіцкія біскупы заклікалі вернікаў дапамагчы аднавіць касцёл. Аналагічныя заклікі ў сацсетках распаўсюдзілі і вернікі. У выніку на дабрачынныя рахункі беларусы перавялі ўжо Br 297 тысяч.
АД, belsat.eu