У Беларусі павялічылі ліміт для бязмытнага ўвозу пасылак


Нормы бязмытнага ўвозу тавараў прыводзяць у адпаведнасць з нормамі, якія дзеюць ува ўсіх астатніх дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюзу, паведамляе БелТА.

Паводле новага ўказу, не трэба будзе плаціць мытныя зборы за пасылкі:

  • да 1 кастрычніка 2022 года – коштам 1000 еўраў і вагою 31 кг;
  • пасля 1 кастрычніка 2022 года – коштам 200 еўраў і вагою 31 кг.

Калі кошт або вага пасылкі перавышае абмежаванні, неабходна будзе заплаціць збор 15 % ад кошту замовы, але не менш за 2 еўры за 1 кг.

Раней у Беларусі ліміт быў значна ніжэйшы: мытныя зборы не трэба было плаціць за пасылкі коштам да 22 еўраў і вагою да 10 кг.

РР belsat.eu

Стужка навінаў