25-гадовую Аляўціну Корчык пакаралі «хатняй хіміяй» за абразу Ярмошынай


Разгляд крымінальнай справы супраць 25-гадовай Аляўціны Корчык, якую вінавацяць паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Менск, Беларусь. 15 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Суддзя Маскоўскага раёну Менску Лідзія Целіца прызнала вінаватай Аляўціну Корчык у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), паведамляе «Вясна».

Паводле следства, Аляўціна Корчык «30 кастрычніка, маючы намер зняважыць прадстаўніка ўлады, з мэтаю прыніжэння гонару і годнасці, звязанай з электаральнаю кампаніяй, і кіруючыся нізкімі памкненнямі, у тэлеграм-канале пакінула каментар наступнага зместу:

«Большаю ш…й, чым Ярмошына, усё роўна нікому не стаць».

Разгляд крымінальнай справы супраць 25-гадовай Аляўціны Корчык.
Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат
Фота: АВ / Белсат

Дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Яўген Серакоў – учора на судовым паседжанні запатрабаваў для Аляўціны абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Суддзя Лідзія Целіца пагадзілася і пастанавіла пакараць дзяўчыну двума гадамі «хатняй хіміі».

Аляўціна Корчык скончыла журфак БДУ і працуе тэхнічнаю пісьменніцай і капірайтарам.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў