Ракетны ўдар па Адэсе: 20 чалавек загінулі, 73 атрымалі раненні


Расейская армія 15 сакавіка нанесла падвойны ракетны ўдар па цывільнай інфраструктуры Адэсы.

Наступствы ракетнага ўдару па Адэсе, 15 сакавіка 2024 года.
Фота: odeskaODA / Telegram

Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр паведаміў, што ўсяго ў выніку расейскай атакі загінулі 14 чалавек, 46 атрымалі раненні. Пазней стала вядома, што лік ахвяраў вырас: па стане на 17:00 было ўжо 16 забітых і 55 параненых.

Увечары 15 сакавіка генеральны пракурор Андрэй Косцін заявіў, што колькасць загінулых павялічылася да 19 чалавек, а 73 атрымалі раненні. Яшчэ праз гадзіну Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) паведаміла, што лік загінулых дасягнуў ужо 20 чалавек.

Фота: Головне управління ДСНС України в Одеській області / Facebook
Фота: Головне управління ДСНС України в Одеській області / Facebook

Сярод пацярпелых ёсць ратавальнікі і медыкі. Гэта звязана з тым, што расейцы двойчы білі ў адно месца. Першы ўдар пашкодзіў цывільную інфраструктуру, пачаўся пажар. На месца прыбылі ратавальнікі. У гэтым момант расейцы атакавалі паўторна. У выніку адзін супрацоўнік ДСНС загінуў, сямёра параненыя. Таксама загінуў адзін медык.

Паводле ДСНС, агулам былі пашкоджаны 10 прыватных будынкаў, станцыя тэхнічнага абслугоўвання, газаправод і два пажарныя аўтамабілі.

Фота: Oleksandr Gimanov / AFP / East News
Фота: Oleksandr Gimanov / AFP / East News

Адэская пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкулу «Парушэнне законаў і звычаяў вайны».

«Расейскі тэрор Адэсы – гэта прыкмета слабасці ворага, які ваюе з цывільнымі ўкраінцамі ў той час, калі не можа гарантаваць бяспекі людзям на ўласнай тэрыторыі», – пракаментаваў трагедыю ў Адэсе кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак.

16 сакавіка ў Адэсе абвешчаны днём жалобы.

Hавiны
Удар па шматпавярховіку ў Адэсе: пад заваламі знайшлі целы яшчэ двух дзяцей
2024.03.03 21:07

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў