Пенсіянерцы з Мазыра вынеслі прысуд за абразу Лукашэнкі


Суд Мазырскага раёну 15 сакавіка вынес прысуд Ірыне Сапрыгінай, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Жанчыну затрымалі 30 кастрычніка 2023 года ў Мазыры. Да яе прыехалі асобы ў масках, учынілі ператрус, а затым затрымалі паводле крымінальнай справы ў межах артыкулу 368 КК. Спачатку Ірына заставалася ў ІЧУ на Акрэсціна.

Вядома, што палітзняволеная Ірына Сапрыгіна апошні год была ўдома, бо даглядала 83-гадовую маці – ліквідатарку ЧАЭС з інваліднасцю другой групы. Маці Ірыны Сапрыгінай не можа заставацца адна праз стан здароўя (яна невідушчая), а іншых сваякоў няма. Тым не менш спадарыні Ірыне не змянілі меры стрымання са змяшчэння пад варту на паруку. Вядома таксама, што да маці жанчыны прыходзіў міліцыянт і пытаўся пра стаўленне да Украіны ды Ізраілю.

Суддзя Анатоль Стрэльчанка прызнаў яе вінаватай і пакараў абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў без скіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія).

Таксама Ірыне Сапрыгінай прысудзілі штраф памерам 100 базавых велічыняў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў