«Мы да дыялогу гатовыя». Афіцыйны Менск хоча нармалізаваць транспартавыя плыні з Літвою


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што беларускі бок зацікаўлены ў аднаўленні працы памежных пунктаў на мяжы з Літвой і ў абмен на гэта гатовы разгледзіць пытанне пра скасаванне контрсанкцыяў.

Раман Галоўчанка
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Санкт-Пецярбург, Расея. 29 сакавіка 2022 года.
Фота: БелТА / Minprom.gov.by

Літва з 1 сакавіка 2024 года закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Лаворышкес – Катлоўка» і «Райгардас – Прывалка». Афіцыйны Менск паабяцаў «жорстка адрэагаваць» на гэтыя дзеянні ды 14 сакавіка ўвёў забарону на ўвоз і распаўсюд некалькіх груп тавараў з Літвы. Але ўжо 15 сакавіка прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка даў зразумець, што беларускі бок гатовы да прымірэння.

«Мы не спальваем мастоў, – цытуе Галоўчанку БелТА. – У гэтага рашэння пэўныя часавыя межы – да кастрычніка. Яго могуць або адмяніць з заканчэннем тэрміну дзеяння, або прадоўжыць. Паглядзім, як гэта адабʼецца на загружанасці пунктаў пропуску. Падкрэсліваю: мы да дыялогу гатовыя заўсёды.

Самае галоўнае для нас – нармалізаваць транспартавыя плыні. Будзе гатовасць з іхнага боку гэтае пытанне канструктыўна развязваць – мы гатовыя. Будзе рашэнне Літвы аднавіць працу пунктаў пропуску – мы вернемся да пытання пра мэтазгоднасць захаваць тыя ці іншыя абмежавальныя захады. А калі не будзе такога рашэння, мы яшчэ маем дастатковы арсенал, каб рэагаваць на любыя недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны, хто б іх ні рабіў».

Hавiны
Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з гібеллю арыштаванага літоўскага грамадзяніна
2024.03.12 16:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў