Пашыньян пацвердзіў забарону на заезд у Арменію «чыстакроўнай армянцы» Сіманьян


Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян прызнаў факт забароны на заезд у краіну галоўнай рэдактарцы тэлеканалу «Russia Today» Маргарыце Сіманьян і заснавальніку холдынгу «Ньюс Медиа» Араму Габралянаву. Пра гэта піша «Эхо Кавказа».

Уладзімір Пуцін і Маргарыта Сіманьян.
Фота: Wikimedia

«Арменія – суверэнная дзяржава і мае права чакаць павагі да сябе, ужываць суверэнны інструментарый для спынення замахаў супраць сваіх інтарэсаў… Павагу трэба праяўляць, у тым ліку адносна выбраных народам уладаў», – сказаў Пашыньян на прэс-канферэнцыі.

Сіманьян пракаментавала тое, «што чыстакроўнай армянцы можна зачыніць заезд у Арменію». І ў адказ зняважыла прэм’ер-міністра Арменіі.

«Ён вырадак і здраднік армянскага народу… Ён прадаў і здрадзіў усім армянскім інтарэсам, якім мог здрадзіць і прадаць, і прадасць і здрадзіць тым, якім пакуль не змог… Ён ненавідзіць Расею і падманвае Пуціна… Ён црушная подсцілка без гонару і сумлення, як усе црушныя подсцілкі», – напісала галоўная рэдактарка «Russia Today» у сваім тэлеграм-канале.

Маргарыта Сіманьян нарадзілася ў Расеі, у Краснадары. Ейныя продкі паходзяць з армянскай дыяспары Крыму.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў