У Беларусі ўступіла ў дзеянне новая Канстытуцыя


15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Менавіта ў гэты дзень уступаюць у сілу і прынятыя на рэспубліканскім «рэферэндуме» канстытуцыйныя змены.

Конституция Республики Беларусь
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. 24 студзеня 2022 года.
Фота: Белсат

Так званы рэферэндум аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю адбыўся 27 лютага. ЦВК лічыць, што галасаванне адбылося, і рапартуе, што за прыняцце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прагаласавалі 4 440 813 грамадзянаў краіны, або 82,86 %.

Аналітыка
«Рэферэндум» праведзены. Што гэта было – і як паўплывае на жыццё беларусаў?
2022.03.01 10:50

Перад выбарамі апазіцыйны сілы заклікалі грамадзянаў ставіць крыжыкі насупраць кожнага адказу, псаваць свае бюлетэні. Але ЦВК не паведамляе, колькі бюлетэняў прызналі несапраўднымі або сапсаванымі. Незалежны падлік галасоў пакуль не агучваецца.

Краіны Захаду лічаць, што канстытуцыйны «рэферэндум» у Беларусі прайшоў ва ўмовах паўсюдных парушэнняў правоў чалавека і жорсткіх рэпрэсіяў супраць усіх слаёў беларускага грамадства.

Аналітыка
Што важнага ў новым праекце Канстытуцыі, які Лукашэнка вынесе на рэферэндум
2022.01.21 13:37

АУ belsat.eu

Стужка навінаў