Беларуска, якую збіраюцца экстрадаваць з Расеі, выйшла замуж у СІЗА


Беларуска Яна Пінчук, якая застаецца пад арыштам у СІЗА Пецярбургу на падставе запыту беларускіх уладаў наконт яе экстрадыцыі, выйшла замуж за пецярбуржца Мікіту Сафронава, паведаміла адвакатка дзяўчыны Марыя Бяляева.

Рэгістрацыя шлюбу ў СІЗА заняла некалькі хвілінаў.

Яна Пінчук.
Фота: yanapinchuk / Вконтакте

«Мы з працаўніком ЗАГСу прыехалі ў СІЗА. Перад намі распісвалася яшчэ адна пара. Пасля таго, як яны скончылі, прывялі Яну. Упершыню за 4,5 месяца іх не раз’ядноўвала шкло з кратамі. Адразу кінуліся абдымаць адно аднаго.

Яна прымудрылася нават зрабіць сабе кудзеркі, загадзя дамовіліся, што будзем у цёмным спартовым адзенні. Пакуль працаўнік ЗАГСу рыхтаваў дакументы, мы мелі час пабалбатаць, пасля чаго ў нас спыталі, ці згодныя мы стаць мужам і жонкай. І вядома, у нас не было ніякіх сумневаў. Яне паставілі пячатку ў пашпарт. Бо мой пашпарт быў на КПП, мне пячатку паставілі пазней. Мы абмяняліся пярсцёнкамі, пацалаваліся, я забраў пярсцёнак Яны і мяне павялі», – распавёў BBC Мікіта Сафронаў.

У Расею 24-гадовая Яна Пінчук пераехала ў 2018 годзе, з лістапада 2021 года яна застаецца ў ізалятары. У Беларусі яе абвінавачваюць ажно паводле 5 артыкулаў Крымінальнага Кодэксу за адміністраванне тэлеграм-чату «Віцебск 97 %», прызнанага ўладамі экстрэмісцкім. Ёй можа пагражаць да 12 гадоў зняволення.

Артыкулы
Двух беларусаў, якія знаходзяцца ў СІЗА ў Расеі, прызналі палітвязнямі. Ім пагражае экстрадыцыя
2022.02.01 19:04

АД belsat.eu

Стужка навінаў