Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі няма сяброў. У Расеі адказалі


Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Фота: president.gov.by

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў нядаўнія словы Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што ў Беларусі няма сяброў, паведамляе Sputnik.

«Мы сыходзім з таго, што такая заява наўрад ці можа датычыць Расеі. Усё ж такі мы ў адной саюзнай дзяржаве, і ту, хутчэй мы не сябры, а браты», – зазначыў Дзмітрый Пяскоў.

13 сакавіка падчас «Менскай лыжні» Аляксандр Лукашэнка коратка ахарактарызаваў становішча Беларусі ў свеце: «Звярніце ўвагу на маю фразу. Сяброў у нас у свеце няма».

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў