У цэнтры Менску зноў вялізная чарга. Што адбываецца?


На Нямізе ўжо некалькі дзён з раніцы да вечара людзі стаяць у чарзе да Свята-Духаў кафедральнага сабора. 10 лютага туды прывезлі каўчэг з часціцай Пояса Прасвятой Багародзіцы і часціцамі мошчаў яе бацькоў – праведных Іаакіма і Ганны. Святыня ў Менску да 15 лютага.

Вернікі стаяць у чарзе да Свята-Духаў кафедральнага сабора.
Фота: onliner.by

У апошні дзень знаходжання пояса ў саборы чарга да яго расцягнулася да Нямігі, 3, гэта значыць прыкладна на 500 метраў, паведамляе Onliner. Людзі распавядаюць парталу, што, хоць і холадна, стаяць у чарзе гадзінамі.

«Надышоў цяжкі час, і я прыйшла па дапамогу», – кажа адна з жанчын.

Вернікі ў Свята-Духаў кафедральным саборы.
Фота: onliner.by
Вернікі стаяць у чарзе да Свята-Духаў кафедральнага сабора.
Фота: onliner.by

Паводле царкоўнага падання, Дзева Марыя сама спляла Пояс з вярблюджай воўны. Вернікі лічаць, што святыня дае дапамогу Прасвятой Багародзіцы і можа вылечваць.

«Першы час Рыза і Пояс перадаваліся з пакалення ў пакаленне спадчыннікамі двух іерусалімскіх удавіц, якія атрымалі святыню з рук святога Апостала Тамаша», – распавядае партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У IV рэліквія была перавезена ў Канстанцінопаль.

«Пасля святыня была падзелена на часткі, адна з якіх сёння беражліва захоўваецца ў ватапедскім манастыры на Святой Гары Афон. Пастаянна знаходзячыся ў мясціны, святыня толькі на кароткі перыяд пакідае яго для наведвання грэчаскіх гарадоў. Аднак у 2011 годзе з гэтага правіла было зроблена выключэнне: святыня была прынесена ў мноства гарадоў Расеі, дзе ёй пакланіліся каля трох мільёнаў вернікаў», – адзначае БПЦ.

Таксама ў 2011 годзе да 200-годдзя Казанскага кафедральнага сабора часціца пояса была перададзена на вечнае захоўванне ў Санкт-Пецярбург. Гэтая частка цяпер прывезена ў Менск.

Гісторыі
Быць праваслаўным і не залежаць ад Масквы. Як Канстанцінопаль развіваецца ў Літве
2024.02.15 09:24

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў