Расея не будзе ўдзельнічаць у запытанай Кіевам сустрэчы ў АБСЕ, але абвесціла аб адводзе войскаў ад мяжы


«Не, не будзем», – сказаў намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандар Грушко ў адказ на пытанне журналістаў пра ўдзел у запытаных Кіевам кансультацыях па Венскім дакуменце ў АБСЕ, перадае «Свабода».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mod_russia / Twitter

Запытаныя Кіевам кансультацыі па Венскім дакуменце ў АБСЕ запланаваныя на 17.00 менскага часу аўторка, паведамілі РИА Новости ў місіі старшыні ў арганізацыі Польшчы.

Тым часам Мінабароны Расеі аб’явіла аб вывадзе войскаў з пагранічных з Украінай абласцей.

Расейскія вайскоўцы вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі пасля заканчэння вучэнняў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў. Паводле яго слоў, падраздзяленні Паўднёвай і Заходняй ваенных акруг ужо пачалі пагрузку на транспарт і вылучацца сёння, 15 лютага. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце Мінабароны Расеі.

Вайскоўцы Паўднёвай акругі вяртаюцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі ў Дагестане і Паўночнай Асеціі з вучэнняў у Крыме.

Hавiны
Вайна ў «любы момант», эвакуацыя і перамовы. Хроніка вайсковай эскалацыі
2022.02.15 09:27

Крыніца здымку вокладкі: crimea-news.com

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў