Алена Бандарэнка, маці забітага Рамана Бандарэнкі ў эфіры «Белсату» распавяла пра ціск, следчыя дзеянні і візіты ў пракуратуру.
Раман Бандарэнка загінуў 12 лістапада. Ён – мастак, адзін з жыхароў плошчы Пераменаў. Увечары 11 лістапада ў двары Пераменаў адбыўся канфлікт з невядомымі ў цывільным, у якім Раман нават не ўдзельнічаў. Невядомыя зразалі чырвона-белыя стужкі. У адказ на нейкую рэпліку Рамана пачалі збіваць і потым зацягнулі ў бусік. Збілі яго так моцна, што ён памёр не прыходзячы ў прытомнасць.
Следчыя пакуль так і не распачалі крымінальную справу. А на родных працягваецца ціск, кажа Адена Бандарэнка, маці забітага Рамана.
Да пахавання сапраўды быў моцны псіхалагічны ціск. Я не ведаю, хто гэта быў, але былі званкі, злівы ў сеціва, сачэнне. Гэты ціск я расцэньваю як запалохванне, каб я маўчала, ціха плакала. Менавіта такая была мэта
– А цяпер?
– Цяпер сітуацыя змянілася. Цяпер вакуум, і гэта проста жахліва. Я разумею, што, магчыма, наступствы могуць быць. З аднаго боку мне хочацца, каб уся сітуацыя прыйшла да лагічнага завяршэння, бо сітуацыя нявызначанасці адлюстроўвацца на ўсіх сферах жыцця. Я хачу, каб распачалі крымінальную справу, правялі нефармальнае расследаванне. Каб мяне азнаёмілі з вынікамі суд-мед экспертызы, якая цяпер таямніца. Я лічу, што павінныя быць знойдзеныя вінаватыя і і х пакараць.
– Ці ёсць кантакт з следчымі?
– Справа перадалі ў Генпракуратуру. Я два разы была на бяседзе, бо паколькі няма крымінальнай справы, то выклікаюць не на допыт, а на бяседу. Пяць гадзінаў мне задавалі пытанні, якія не мелі дачынення да трагедыі. Пыталі, які алкаголь ён ужываў, ці былі кепскія звычкі. Я запыталася навошта такая інфармацыя, а мне на гэта сказалі, што ім трэба скласці поўны партрэт майго сына. Я сказала, што спадзяюся, што такі ж партрэт яны складаюць і ў дачыненні да падазраваных
– Ці ёсць у органах людзі, якія паставіліся не як усе. А больш цёпла, уважліва?
– Не. Было ўсе суха, без эмоцыяў.
– Ці лічыце, што было парушэнне закону ў плане распаўсюду інфармацыі?
– Той канал, які распаўсюдзіў інфармацыю, павінен несці адказнасць. Але парушэння ніякага не было. Арцём Сарокін вельмі кваліфікаваны лекар, я яму вельмі ўдзячная. І амаль тры месяцы лекар у турме. А за гэты час ён мог бы прынесці шмат карысці людзям, выратаваць жыцці людзей.
– Вы падавалі скаргі на сюжэты на дзяржтэлебачанні, ці ёсць вынікі?
– Атрымала адмоўны адказ, як і на іншыя звароты. Гаворыцца, што няма парушэнняў, таму і не будзе адказнасці.
– НА УНС паехала Вераніка Сярдзюк, якая прадстаўляла ўсіх маці. Вашая рэакцыя на гэта?
– Складана было сабрацца, каб абмеркаваць і вынесці пазіцыю нейкую і з гэтым ехаць на сход. Гэтага не было зроблена, Вельмі шмат маці апынуліся за бортам. Гэта дзіўна і так не павінна быць. Шмат матуляў у сітуацыі, калі іх дзяцей арыштоўвалі, у каторых забітыя дзеці. Шмат матуляў, якія апынуліся ўбаку.
– Наколькі Святлана Ціханоўская адрэагавала на вашу трагедыю?
– Ведаю, што Сятлана Ціханоўская прыняла блізка смерць Рамана. Яе словы спачування вельмі каштоўныя. Было нечаканасцю, што такая колькасць людзей падтрымліваюць маральна мяне і маіх родных. Калі я бываю на магілцы – там заўсёды пачышчаны снег, новыя кветкі, вянкі.
– Як вы ставіцеся да таго, каб імем Рамана назваць вуліцу ў Менску?
– Я лічу, што гэта было б справядліва, каб гэта было зроблена. Ён пайшоў у войска, гэтым ганарыўся, што гэта справа мужчыны. Для яго было важна. А цяпер я разумею, што гэта згуляла фатальную ролю.
СК belsat.eu