Названы беларускі горад, дзе нерухомасць даражэе хутчэй усіх


Сярод буйных гарадоў краіны за год найбольшы рост сярэдняй цаны за «квадрат» назіраўся ў Мазыры, піша Realt. Там скачок коштаў на другасным рынку склаў 17 %, ці $ 79 за 1 м².

Фота: pixabay.com

Цэны на жыллё ў Беларусі мяняюцца даволі часта. Прычым як у меншы бок, так і ў большы.

Напрыклад, за апошні месяц кватэры ў Берасці патаннелі на 0, 1 %. А ў Віцебску жыллё прыбавіла ў кошце 1,2 %. Дарэчы, за год – на 12,6 %.

Лічбы ў Гомлі і вобласці наступныя: за месяц кватэры ў абласным цэнтры падаражэлі на 1, 9 %. За год – на 5,9 %. А ў Магілёве за апошні месяц кватэры патаннелі на 1, 1 %.

У Менску сітуацыя наступная: за тыдзень прапанова выстаўленых на продаж кватэр у сталіцы знізілася на 12 %, а цана за «квадрат» вырасла на 0,4 %.

Hавiны
2023 год у Менску стаў рэкордным у продажы кватэраў на другасным рынку
2023.12.20 15:51

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў