Аналітыкі назвалі прычыны паскарэння інфляцыі ў Беларусі


У штотыднёвым макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банку зазначаецца, што інфляцыя год да года (г/г) у Беларусі ў снежні 2023 года склала 5,8% пасля 5,4% у лістападзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by

Прывялі эканамісты і складнікі ўзрастаючага росту коштаў. У макрааглядзе эканомік ЕАЭС адзначана, што на фінішы мінулага года больш за ўсё раслі цэны на паслугі, якія ў снежні падаражэлі на 8,1 %, што прыкладна адпавядае ўзроўню папярэдняга месяца.

Харчовыя тавары раслі хутчэй, чым у лістападзе, павялічыўшыся на 6,8 % г/г у параўнанні з 6,1 % у папярэднім месяцы. У сегменце нехарчовых – інфляцыя склала 2,9 % г/г пасля 2,4 % г/г у лістападзе.

«Паскарэнне росту цэн адбываецца на фоне росту ўнутранага попыту і высокай інфляцыі ў Расейскай Федэрацыі – ключавым гандлёвым партнёры Беларусі. Чакаем, што ў 2024 годзе інфляцыйны ціск захаваецца, але яго перанос у цэны будзе стрымлівацца цэнавым рэгуляваннем», – адзначана ў справаздачы ЕАБР.

Нагадаем, што нядаўна Белстат прывёў афіцыйную статыстыку па росце коштаў за 2023-ы. Згодна з гэтымі дадзенымі, у мінулым годзе інфляцыя склала 5,8 %.

У параўнанні з 2022-м больш за ўсё падаражэлі паслугі – адразу 7,2 %. Харчовыя тавары – на 6,3 %, нехарчовыя – на 1,9 %.

Аналітыка
«Сітуацыя трымаецца на валаску». BEROC ацаніў перспектывы беларускай эканомікі і інфляцыі
2023.11.15 11:01

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў