Улады забіраюць касцёл у бабруйскіх каталікоў


Пасля нядзельнай службы 15 студзеня ксёндз-пробашч паведаміў, што з 1 лютага парафія будзе арандаваць памяшканне бабруйскага касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў горада для правядзення набажэнстваў.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску.
Фота: Rahnieda/wikipedia.org

Тэрмін арэнды – паўгода, але кошт пакуль невядомы. За гэты час улады будуць вырашаць, што рабіць з касцёлам далей і ці перадаваць яго парафіі.

Цяпер парафія абавязаная вызваліць усе памяшканні, якія не выкарыстоўваюцца для службаў. Вялася нават гаворка пра тое, што трэба разабраць арган.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску быў пабудаваны ў 1912 годзе. У 1968 камуністычныя ўлады забудавалі вежу пяціпавярховікам, з таго часу касцёл і мае свой цяперашні выгляд. У 2017 годзе парафіяне збіралі подпісы за поўнае вяртанне будынку парафіі і яго адбудову, выніку гэта, аднак, не прынесла.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Бабруйску. Крыніца: Белсат

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў