Фура цалкам прыпыніла рух на ўчастку МКАД у выніку ДТЗ


Менская міліцыя паведаміла пра ДТЗ на МКАД. Фуру развярнула на дарозе, у выніку прыпыніўся рух з боку вуліцы Громава ў кірунку праспекта Дзяржынскага.

Наступствы ДТЗ на МКАД. Менск, Беларусь. 15 студзеня 2023 года.
Фота: ДАІ Менгарвыканкаму / Telegram

Абставіны ДТЗ высвятляюцца. Агенцтва БелТА ўдакладняе, што пацярпелых няма.

На фота з месца здарэння бачна, што фура цалкам перагарадзіла дарогу. У грузавіка адарвала кабіну.

Кіроўцам раяць абіраць альтэрнатыўныя маршруты. Пакуль руху няма з боку вуліцы Громава ў кірунку праспекта Дзяржынскага.

Hавiны
На Гомельшчыне праз непагадзь адбыліся страшныя ДТЗ: два кіроўцы загінулі
2022.12.16 12:12

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў