15 000 грамадзянаў Украіны з ДНР атрымалі расейскія пашпарты


Фота: ALEXANDER ERMOCHENKO/Reuters

Цягам 4 месяцаў ад моманту спрашчэння працэдуры атрымання расейскага грамадзянства для самаабвешчаных рэспублік на Данбасе, толькі ў ДНР пашпарты РФ атрымала больш за 15 000 грамадзянаў Украіны, піша ria.ru, спасылаючыся на МУС ДНР.

Яшчэ 35 000 чалавек падалі дакументы на атрыманне расейскага грамадзянства.

«Вельмі прыемна бачыць, як па ўказе прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ідзе вельмі патрэбная ўсім праца. Яна ідзе спакойна і планамерна. З кіраўніком я пагаварыў, і відаць, што ўсе наладжана, ёсць як жывая чарга, так і электронная. Працэс пачаўся, яго ніхто і нішто не спыніць, і гэты працэс вельмі правільны», – заявіў кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расея» у Дзяржаўнай Думе Сяргей Міронаў, які 2 верасня наведаў міграцыйную службу ДНР.

Крэмль спрасціў атрыманне расейскіх пашпартоў для жыхароў ЛНР і ДНР

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары