Нацыянальны камітэт АГП вырашыць «партыйны лёс» Раманчука


Сёння на паседжанні Нацыянальнага камітэту Аб’яднанай грамадзянскай партыі можа вырашыцца пытанне пра сяброўства Яраслава Раманчука ў гэтай партыі.

Некаторыя сЯбры партыі сумняюцца, што Яраслаў Раманчук можа і надалей заставацца ў шэрагах АГП. Гэта звязана з паслявыбарчымі заявамі былога кандыдата на прэзідэнты, калі ён вінаваціў некаторых іншых кандыдатаў у падзеях на плошчы Незалежнасці 19 снежня.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў кіраўніцтва АГП ужо праводзіла працоўную сустрэчу, аднак пытання пра сяброўства Яраслава Раманчука ў партыі тады не ўздымалі.

Сёння на парадку дня будуць вынікі выбарчай кампаніі, становішча ўнутры партыі ды задачы на найбліжэйшы перыяд.

Яраслаў Раманчук ускладае адказнасць за падзеі на Плошчы 19 снежня на Саннікава і Статкевіча. У сваім блогу, ацэньваючы вынікі прэзідэнцкай кампаніі, экс-кандыдат сцвярджае, што менавіта яны “пасля кароткай размовы паміж сабою” пастанавілі рушыць у бок Дому ўраду. Паводле Раманчука, “менавіта на плошчы Незалежнасці, у будынку Дому ўраду, рыхтавалася да правакацыяў міліцыя Беларусі”.

belsat.eu

Стужка навінаў