14 тонаў: за распаўсюд макавай саломкі затрыманы 41 чалавек


Следчы камітэт завяршыў расследаванне маштабнай крымінальнай справы пра дастаўку ў Беларусь наркатычных сродкаў ды іх незаконнае абарачэнне ўнутры краіны. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Наркагандляры.
Фота: Следчы камітэт

Паводле інфармацыі СК, са студзеня 2015 года па травень 2018-га ў Беларусі дзейнічала злачынная арганізацыя, якая пастаўляла ў краіну для продажу сумесі насення маку і макавай саломы.

Агульнае кіраўніцтва, размеркаванне абавязкаў, цэнаўтварэнне і кантроль над даходамі ажыццяўляў 48-гадовы мужчына. Астатнія ўдзельнікі прыводзілі ў арганізацыю новых асоб, стваралі нізавую групы і выбудоўвалі іерархію, навучалі канспірацыі ды ажыццяўлялі кантроль.

Сыравіну для наркотыкаў дастаўлялі з Украіны і Расеі на заканспіраваныя склады ў Беларусі. Наркатычныя сродкі перамяшчаліся праз пункты пропуску пад выглядам харчовых дабавак па падробленых дакументах, затым чальцы арганізацыі сталі перамяшчаць сумесь ляснымі сцежкамі.

Hавiны
Былы супрацоўнік КДБ датэрмінова выйшаў на свабоду
2019.02.06 22:03

Сумесі расфасоўвалі на разавыя дозы, адначасова сярод нарказалежных адшукваліся пакупнікі.

З ліпеня 2017 года па чэрвень 2018-га па падазрэнні ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў быў затрыманы 41 чалавек. Выяўлена 54 эпізоды незаконнага з мэтай збыту набыцця, захоўвання, перавозкі і збыту сумесі насення маку агульнай масай больш за 14 тон.

Сямнаццаці падазраваным выстаўлены абвінавачанні на падставе арт. 285, арт. 328 і арт. 233 Крымінальнага кодэксу. Чатыром з іх прад’яўленыя абвінавачванні таксама па арт. 328-1 КК. Таксама аднаму прадʼяўленае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 371 Крымінальнага кодэксу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў