У Рызе з’явіцца сквер імя Францыска Скарыны


Сквер уздоўж вуліцы Лачплеша ў сталіцы Латвіі будзе насіць імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Новую назву ўхваліў Камітэт развіцця Рыгі, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі ў сваім афіцыйным Telegram-канале.

Рыга.
Фота: varandej.livejournal.com

Ініцыятарамі змянення назвы скверу выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў.

Разам з прадстаўніцай у сферы нацыянальнага адраджэння Кабінету Алінай Коўшык, падчас ейнага летняга візіту ў Латвію, ініцыятары сустрэліся з уладамі гораду і дасягнулі паразумення ў гэтым пытанні.

Будучы сквер Францыска Скарыны ў Рызе на гарадской мапе. Крыніца: CabinetBelarus/Telegram

«Дзякую дэпутатам гарадской рады Рыгі за хутка прынятае рашэнне. Цешуся, што ў беларусаў Рыгі цяпер будзе свой куток у гэтым горадзе – месца, дзе яны змогуць збірацца і адчуваць сувязь з радзімай. Мы абавязкова дадамо яго на карту беларускіх гістарычна-культурных мясцінаў kultmapka.me. Спадзяюся, што эстафету ў ініцыяванні змянення назваў вуліцаў гораду прымуць і іншыя беларускія дыяспары», – пракаментавала наданне імя Скарыны рыжскаму скверу Аліна Коўшык.

Hавiны
Як ва Украіне пераназываюць вуліцы ў гонар герояў-беларусаў
2023.04.26 10:44

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў