Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб рэпарацыях Украіне з боку Расеі


Падчас адмысловага паседжання Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая заклікае прыцягнуць Расею да фінансавай адказнасці за ўварванне ва Украіну.

ААН. Крыніца: instagram.com

Падчас адмысловай сесіі Генасамблея ААН разгледзела зварот пастаяннага прадстаўніка Украіны пры ААН у справе абароны Украіны і аб рэпарацыях з боку Расеі. Дакумент рэзалюцыі (A/ES-11/L.6) прадугледжвае стварэнне рэестра для рэгістрацыі нанесенай шкоды і прапрацоўку механізму для выплаты рэпарацыяў Расеяй.

Рэзалюцыю падтрымалі 93 краіны, 13 краінаў, сярод якіх Беларусь, Расея, Іран, Кітай прагаласавалі супраць,  яшчэ 74 устрымаліся.

Hавiны
Ці магчымыя мірныя перамовы Расеі і Украіны?
2022.11.10 08:07

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў