Авіякампанія «Cham Wings Airlines» заявіла, што адмена рэйсаў звязана з крытычнай сітуацыяй з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы.
«Цяжка ідэнтыфікаваць пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Беларусь у якасці канчатковага пункта прызначэння, і мігрантаў», таму «палёты неадкладна прыпыняюцца».
Магчыма гэта звязана з тым, што Еўразвяз мог увесці санкцыі супраць авіякампаніі з-за перавозкі мігрантаў. Раней беларуская авіякампанія «Белавія» заявіла, што спыняе перавоз грамадзянаў Іраку, Сірыі ды Емену праз Турцыю. Гэта стала вынікам пастановы ўладаў Турэччыны.
АД, belsat.eu