Мінінфарм заблакаваў новы сайт Матолькі ў Беларусі менш як праз содні пасля запуску


Скрыншот сайту motolko.help

Учора, 13 кастрычніка, блогер Антон Матолька заявіў пра запуск сайту свайго новага праекту і адразу адзначыў, што яго могуць заблакаваць:

«Сайт motolko.help запушчаны 13 кастрычніка 2021 года. Так, хутчэй за ўсё, яго заблакуюць за содні – тыдзень пасля анонсу, але нішто не перашкаджае карыстацца VPN. На жаль, калі беларусы хочуць атрымліваць інфармацыю, VPN павінен быць у кожнага на камп’ютары або смартфоне».

Пры спробе зайсці на сайт праекту праз беларускі IP-адрас з’яўляецца паведамленне пра блакаванне рэсурсу на пастанову Міністэрства інфармацыі.

Антон Матолька адрэагаваў на блакаванне так:

«А зрэшты, нічога новага. Менш за содні! Мы заклікаем вас карыстацца VPN на пастаяннай аснове. Так вы зможаце чытаць не толькі наш сайт, але і дзясяткі іншых заблакаваных незалежных выданняў. Жыве Беларусь!»

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў