Яўгена Меркіса затрымалі ў межах крымінальнай справы за заклікі да санкцыяў у дачыненні Беларусі. Пра гэта стала вядома падчас ператрусу ў бацькоў затрыманага, паведамляе «Вясна».
У пастанове на ператрус пазначылі ч. 1 ст. 361 Крымінальнага кодэксу — «Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь». Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да шасці гадоў зняволення.
Нагадаем: Яўгена затрымалі 13 верасня пасля ператрусу і змясцілі ў гомельскі ізалятар часовага ўтрымання. Пасля новага ператрусу, у бацькі журналіста, забралі тэлефоны і ноўтбук.
АТ belsat.eu