«Беларускі партызан» быў заблакаваны за тры спасылкі на «Белсат»


Рэдакцыя сайту «Беларускі партызан» 14 верасня атрымала ад Міністэрства інфармацыі афіцыйнае паведамленне аб блакаванні на тэрыторыі Беларусі.

Галоўная старонка «Беларускага партызана». 14 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

З загаду, які падпісаў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч, вынікае, што прычына блакавання – тры спасылкі на рэсурсы тэлеканалу «Белсат», прызнанага Чыгуначным судом Гомля «экстрэмісцкім» 27 ліпеня 2021 года.

Артыкулы
Гэта таксама «экстрэмізм»? Спрабуем зразумець, што нам і вам забаранілі беларускія ўлады (і не можам)
2021.07.28 21:07

«Беларускі партызан» быў заснаваны ў 2005 годзе журналістам Паўлам Шараметам. У 2018 годзе сайт атрымаў прэмію «Свабодная прэса Усходняй Еўропы» за свае журналісцкія расследаванні.

Рэсурс заблакавалі 13 верасня. Першы раз «Беларускі партызан» быў заблакаваны ў 2017 годзе: тады не даступны стаў адрас belaruspartisan.org, а сайт пераехаў на іншы дамен, belaruspartisan.by. «Беларускі партызан» цяпер дасяжны з-за мяжы і праз VPN.

Таксама 13 верасня перасталі адкрывацца сайты магілёўскага выдання 6tv.by і агрэгатару Freesmi.by.

У спісе «экстрэмісцкіх» выданняў поруч з «Белсатам» цяпер TUT.by і Zerkalo.io, беларуская рэдакцыя Tribuna.com, сеткавае выданне «Чай з малінавым варэннем» і амаль дзве сотні каналаў і чатаў у Telegram.

Артыкулы
«Злачынствам было б гэтага не рабіць!» Не зважаючы на пераслед, «Белсат» пачынае новы сезон
2021.09.13 12:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў