У Польшчы за рэкламаванне ПВК Вагнэра затрымалі двух расейцаў


Міністр унутраных справаў і кіраўніцтва Польшчы Мар’юш Каміньскі паведаміў пра затрыманне двух расейцаў, якія распаўсюджвалі «прапагандысцкія матэрыялы» ПВК Вагнэра. Іх абвінавацілі ў шпіянажы.

Налепка ПВК Вагнэра ў Кракаве.
Фота: Łukasz Wantuch / Facebook

Налепкі з рэкламаю ПВК Вагнэра раней заўважылі ў Варшаве і Кракаве. Як паведаміў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Мар’юш Каміньскі, паліцыя разам з Агенцтвам нацыянальнай бяспекі знайшла і затрымала двух грамадзянаў Расеі, якія распаўсюджвалі «прапагандысцкія матэрыялы» баевікоў:

«Абодвум выстаўленыя абвінавачванні, у тым ліку ў шпіянажы. Іх узялі пад варту».

Міністр паабяцаў, што найбліжэйшым часам польскія ўлады абнародуюць падрабязнасці гэтай гісторыі.

На налепках, што з’явіліся ў Варшаве і Кракаве, маецца QR-код, які кіруе на расейскамоўны сайт групоўкі, а таксама заклік далучацца.

Hавiны
У Польшчы затрымалі 16-га падазраванага ў справе аб шпіянажы. Ім аказаўся беларус
2023.08.04 14:25

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў