20 аўтаматчыкаў уварваліся ў дом пастара Ганчарэнкі


Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ГУБАЗіК з 20-цю аўтаматчыкамі ўварваліся ў дом пастара пратэстанцкай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнкі, паведамілі «Белсату» вернікі царквы.

Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка.  
Фота: Белсат

Яны правялі ператрус, падчас якога забралі некаторыя асобнікі літаратуры, тэлефоны, ноўтбукі і ўсе носьбіты інфармацыі. Самога Вячаслава Ганчарэнку затрымалі. Разам з ім затрыманы і ягоны зяць Ілля Будай.

Вернікі царквы лічаць, што падставай для ператрусу і затрымання маглі стаць некаторыя пропаведзі пастара. Днямі ён атрымаў паведамленне, што частку яго пропаведзяў будзе разглядаць суд, каб вызначыцца, ці не з’яўляецца іх змест экстрэмісцкім матэрыялам. Калі іх прызнаюць экстрэмісцкімі, то супраць пастара могуць распачаць адпаведную крымінальную справу.

Нагадаем, што суд раней пазбавіў царкву «Новае жыццё» зямельнага надзелу і будынку, а ў мінулым месяцы будынак зруйнавалі. Вячаслаў Ганчарэнка быў адным са святароў, які асудзіў гвалт уладаў супраць народу падчас вулічных акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Hавiны
Інфармацыйную прадукцыю царквы «Новае жыццё» хочуць прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
2023.08.12 23:15

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў