У гандлёвым цэнтры ў Ерэване адбыўся выбух. З папярэдніх звестак, ёсць пацярпелыя


14 жніўня а 13:23 мясцовага часу ў гандлёвым цэнтры «Сурмалу» ў Ерэване адбыўся выбух. Паводле папярэдніх дадзеных МНС, у выніку выбуху пачаўся пажар, ёсць пацярпелыя, адна асоба загінула.

Выбух у гандлёвым цэнтры ў Ерэване 14 жніўня 2022 года.
Фота: apa.az

На месца здарэння выехалі пажарна-ратавальныя атрады, дзяжурны псіхолаг. Пажару надалі трэцюю ступень цяжкасці. Прычыны выбуху пакуль не агучваюцца.

Як перадае карэспандэнт «Вот Так», у будынку ГЦ узарваліся феерверкі. Шпіталізаваныя прынамсі 7 асобаў. Станам на 13:53 вядома пра адну загінулую асобу.

Паводле папярэдніх звестак, колькасць пацярпелых аб выбуху дасягнула 34, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС Арменіі.

Выбух у гандлёвым цэнтры ў Ерэване 14 жніўня 2022 года.
Фота: «Вот так»
Выбух у гандлёвым цэнтры ў Ерэване 14 жніўня 2022 года.
Фота: «Вот так»

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў