Сацыёлаг Таццяна Вадалажская выйшла на свабоду пасля 10 содняў затрымання ў межах крымінальнай справы


Сацыёлаг, каардынатарка Лятучага ўніверсітэту і сяброўка Каардынацыйнай рады Таццяна Вадалажская выйшла на свабоду пасля 10 содняў затрымання ў межах крымінальнай справы.

Таццяна Вадалажская.
Фота: belmarket.by

Таццяну затрымалі 4 жніўня: да яе прыйшлі з ператрусам, а пасля затрымалі. На наступны дзень пасля затрымання стала вядома, што Таццяна затрыманая на 10 содняў паводле крымінальнага артыкулу, дэталі якога дагэтуль невядомыя.

Верагодна, Таццяна застаецца падазраванай і адпушчана пад падпіску аб нявыездзе.

Артыкулы
Сілавікі прыйшлі да экспертаў: ператрусы ва Уладзіміра Мацкевіча, Таццяны Вадалажскай, Улада Вялічкі
2021.08.04 10:56

У той жа дзень быў затрыманы метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч. Дома ў яго таксама прайшоў ператрус, які ладзіў КДБ. Ён дагэтуль затрыманы па крымінальнай справе.

Таксама ператрус адбыўся ва Улада Вялічкі, паплечніка Уладзіміра Мацкевіча, былога кіраўніка «EuroBelarus». Да яго таксама прыйшлі супрацоўнікі КДБ і забралі ўсю тэхніку. Але праз 12 гадзінаў пасля затрымання Вялічку адпусцілі.

Артыкулы
Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская прызнаныя палітвязнямі
2021.08.06 18:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў