Паводле пастановы Савету Міністраў ад 12 жніўня 2021 года №460, на падвышэнне заробкаў сілавым структурам і бюджэтнікам плануецца выдзеліць 206,53 млн рублёў (82,5 млн долараў).
Так, 187,944 млн з іх перададуць у абласныя бюджэты.
Астатнія 18,6 млн будуць размяркавыны паміж Міністэрствам унутраных спраў, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам абароны, Міністэрствам спорту і турызму:
- 3 219 704 – Міністэрству ўнутраных спраў: Рэспубліканскі шпіталь, Цэнтральная паліклініка і абласныя медыцынскія службы Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў;
- 11 540 410 – Міністэрству аховы здароўя: Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры, бальніца медыцынскай рэабілітацыі, шпіталь інвалідаў ВАВ;
- 3 803 856 – Міністэрству абароны: Вайсковыя часткі, камандаванне і медустановы;
- 22 038 – Міністэрству спорту і турызму: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту.
Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.
Hавiны
На 3 рублі вырасла базавая стаўка. Ад яе залежыць заробак бюджэтнікаў
2021.08.13 18:33
АД, belsat.eu