Латвійскія памежнікі не прапусцілі ў краіну 71 мігранта з Беларусі


Латвійскія памежнікі за мінулыя содні затрымалі і адправілі назад у Беларусь яшчэ 71 мігранта, якія незаконна перасеклі беларуска-латвійскую мяжу. Пра гэта паведамляе мясцовае агенцтва LETA.

За незаконнае перасячэнне мяжы за мінулыя содні быў затрыманы толькі адзін чалавек: жанчына з прыкметамі інваліднасці. Ёй дазволілі застацца на тэрыторыі Латвіі.

«Усяго з 10 жніўня былі спыненыя спробы 245 чалавек незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу. У гэтым годзе за незаконнае перасячэнне латвійска-беларускай мяжы было затрымана 353 чалавекі. Большасць з іх былі затрыманыя ў жніўні», — паведамляюць у Дзяржаўнай службе памежнай аховы.

Раней партал міністэрства абароны Sargs.lv апублікаваў знятае латвійскімі памежнікамі відэа, на якім бачна, што мігрантаў у суправаджэнні беларускіх вайскоўцаў перамяшчаюць па чыгунцы на мяжу з Латвіяй.

Hавiны
Прэзідэнт Латвіі падказаў мігрантам: «Можаце прасіць прытулку ў Беларусі»
2021.08.14 09:37

АД, belsat.eu

Стужка навінаў