«Грамадзе», «Зялёным» і «Справядліваму свету» адмовілі ў памяшканнях для канферэнцыі


Усе тры партыі – афіцыйна зарэгістраваныя. Ім не дазваляюць сабрацца ў памяшканні, а ў дазвол збору на вуліцы лідар «Грамады» ўжо не верыць.

Ігар Барысаў – лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). 25 красавіка 2021 года. Менск, Беларусь.
Фота: АК / Белсат

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў расказаў на Facebook аб шэрагу адмоваў у памяшканні для супольнай канферэнцыі левых партыяў: ягонай, «Зялёных» і «Справядлівага свету».

Тэмай канферэнцыі мела стаць 30-годдзе надання канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Канферэнцыю хацелі правесці 25 жніўня – у дзень, калі той статус надалі ў 1991 годзе.

У памяшканні адмовілі «Dipservice Hall», гатэлі «IBB», «Пекін» і «Беларусь». Пры тым, адзначае Барысаў, яшчэ ў лютым у «Беларусі» далі правесці II Форум левых дэмакратычных сілаў.

«Дайшло ўжо да таго, што афіцыйна зарэгістраваным палітычным партыям немагчыма не толькі атрымаць дазвол на правядзенне вулічных масавых мерапрыемстваў (прыклад Дзень Волі), аднак што ўжо нельга сабрацца, каб правесці мерапрыемства ў памяшканні, – піша Барысаў. – Як працаваць у новых рэаліях, калі забаронена ўсё, што толькі можна, пытанне рытарычнае».

Аналітыка
Што будзе з палітычнымі партыямі ў Беларусі? Ад БНФ да партыі Бабарыкі і партыяў Васкрасенскага
2021.06.30 08:37

АА belsat.eu

Стужка навінаў