Іх могуць пакараць штрафам больш за Br 60 тысячаў.
«Сталічныя «мастакі» адкажуць перад законам за сапсаваную сцяну пуцеправода», – пагражае Следчы камітэт.
Паводле следства, уначы 29 красавіка два хлопцы (21 і 23 гады) фарбаю з аэразольнага балончыка нанеслі некалькі надпісаў на сцяну апоры абноўленага пуцеправода на праспекце Пераможцаў. Пасля чаго ўцяклі з месца здарэння.
Хлопцаў затрымалі. Згодна з палажэннямі рашэння Менскага гарадскога савету дэпутатаў, абвінавачаныя павінны пакрыць нанесеную шкоду ў сторазовым памеры (больш за Br 60 тысячаў).
Марыя Мурашка belsat.eu