Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна застаецца ва Украіне, рашэнне аб дэпартацыі скасаванае


Пра тое, што беларусцы Карыне Пацёмкінай, якая валанцёрыла ў Бучы, дазваляюць застацца ва Украіне, паведаміла ў «Фэйсбуку» журналістка, актывістка і дэпутатка Ірпіньскага гарсавету Міхаліна Скорык-Шкароўская.

Карына Пацёмкіна.
Фота: Карына Пацёмкіна/Facebook

«У нас ёсць выразны сігнал Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны, што рашэнне аб яе (Карыны. – Рэд.) дэпартацыі ў лапы Лукашэнкі адмененае. Чакаем афіцыйных дакументаў», – напісала ўкраінская дэпутатка.

Таксама Міхаліна Скорык-Шкароўская паведаміла, што Ірпінь адмаўляецца ад пабрацімства з беларускім горадам Маладзечна «да перыяду, пакуль Беларусь не адваюе сваю свабоду і незалежнасць ад Крамля».

«Такі складаны цяпер час: трэба падтрымліваць вольную беларускую нацыю, каб было каму вярнуцца і здзейсніць беларускую мару пра еўрапейскую дзяржаву, – зазначыла ўкраінка. – І адначасова трэба змагацца з іхным дыктатарам і забіваць ягоных паслугачоў, бо ён дазволіў акупаваць сваю краіну Пуціну і выкарыстаць Беларусь як вайсковую базу супраць Украіны».

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
У Бучы валанцёрку пагражалі расстраляць праз беларускі пашпарт
2022.05.22 11:05

На пачатку ліпеня стала вядома, што беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна, якая дапамагала жыхарам Бучы, атрымала адмову, калі паспрабавала працягнуць сваё легальнае перабыванне ва Украіне. Міграцыйная служба Украіны загадвала дзяўчыне пакінуць краіну да 15 ліпеня.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў