340 дзён пратэстаў. Зачыстка праваабаронцаў і НДА, «Голас» прызнаў Ціханоўскую пераможцам на выбарах


Палітычны крызіс у Беларусі працягваецца 340 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Зачыстка правабарончай супольнасці

З самай раніцы сілавікі прыйшлі да праваабаронцаў. Агулам, паводле правабарончага цэнтру «Вясна», затрымалі 20 асобаў. Людзей змясцілі ў ІЧУ і пратрымаюць за кратамі 72 гадзіны.

Усяго сілавікі зладзілі ператрусы ў 51 асобы.

Артыкулы
Зранку сілавікі прыходзяць з вобшукамі да праваабаронцаў і журналістаў
2021.07.14 09:57

У сувязі з сённяшнімі атакамі на сябраў арганізацыі Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступіў з заяваю. Праваабаронцы сцвярджаюць, што не спыняць сваёй дзейнасці:

«Мы ўпэўнена заяўляем, што сапраўдным матывам пераследу з’яўляецца наша агульная з усёй праваабарончай супольнасцю Беларусі бескампрамісная барацьба за зацвярджэнне і прасоўванне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, супраць катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання, а таксама нашы дзеянні ў абарону права на жыццё, свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў.

Мы выказваем рашучы пратэст з нагоды чарговай хвалі рэпрэсій у дачыненні да сябраў арганізацыі і супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі ў цэлым і заяўляем, што не спынім сваёй праваабарончай дзейнасці».

Hавiны
«Не спынім сваёй праваабарончай дзейнасці». Пасля аблавы Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступіў з заявай
2021.07.14 16:57

Мары Страдэрз, дырэктар «Amnesty International» па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, заклікала міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НДА ў Беларусі.

«На працягу апошніх 12 месяцаў правы чалавека падвяргаліся бязлітаснай атацы з боку ўраду Аляксандра Лукашэнкі. На працягу гэтага часу мы заклікалі міжнародную супольнасць адрэагаваць на паведамленні аб катаваннях, гвалце з боку паліцыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і паўсюдных рэпрэсіях. Сённяшняя маштабная атака на жыццёва важныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці паказвае, што зробленага міжнароднай супольнасцю не дастаткова, каб пакласці канец гэтаму крызісу.

Беларускі КДБ на мінулым тыдні выхваляўся, што ладзіць у маштабах усёй краіны аперацыю па «зачыстцы ад радыкалаў», і сёння мы ўбачылі, як гэтая зачыстка выглядае на справе. Усе затрыманыя сёння павінны быць неадкладна вызваленыя, а гэтая кампанія супраць грамадзянскай супольнасці павінна быць спыненая.

Мы паўтараем наш заклік да міжнароднай супольнасці: грамадзянская супольнасць нішчыцца ў самым сэрцы Еўропы. Пара дзейнічаць – абараняць свабоду і справядлівасць!»

Hавiны
«Amnesty International» заклікае міжнародную супольнасць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у НДА ў Беларусі
2021.07.14 20:05

Джулі Фішэр, якая з’яўляецца амбасадаркаю ЗША ў Беларусі, але якой МЗС нашай краіны не дае візу, пракаментавала апошнія факты пераследу ў Беларусі.

«Колькасць затрыманняў павялічваецца з кожнай гадзінай. Бязлітасная кампанія рэжыму Лукашэнкі па крыміналізацыі незалежных галасоў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці з’яўляецца адхіленнем у сучаснай Еўропе і прычынай міжнароднай ізаляцыі Беларусі», – напісала Джулі Фішэр.

Артыкулы
Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр пракаментавала падзеі ў Беларусі
2021.07.14 18:29

Кацярына Барысевіч стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі

Журналістка парталу TUT.by Кацярына Барысевіч, якая шэсць месяцаў правяла за кратамі, стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі «За свабоду прэсы».

Кацярына Барысевіч спацыруе ў Батанічным садзе. Журналістка правяла паўгода ў турме за публікацыю артыкула, у якім гаварылася, што ў загінулага Рамана Бандарэнкі не было алкаголю ў крыві. Менск, Беларусь. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Прэмія «За свабоду прэсы» штогод уручаецца журналісту, які прадэманстраваў выдатныя і ўстойлівыя дасягненні ў справе свабоды прэсы ды падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў зазнаў гвалт, турэмнае зняволенне ці працаваў у складаных умовах.

Прэміяй «За свабоду прэсы» ўзнагароджваюць чатырох журналістаў. Акрамя Кацярыны Барысевіч лаўрэатамі сталі радыёжурналістка Анастасія Мэхія (Anastasia Mejía) з Гватэмалы, рэдактар газеты Матыяс Гентэ (Matías Guente) з Мазамбікe і галоўны рэдактар медыягрупы Ай Чан Наінг (Aye Chan Naing) з М’янмы.

Hавiны
Кацярына Барысевіч стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі «За свабоду прэсы»
2021.07.14 15:08

«ByPol» высветліў, хто затрымліваў і катаваў Сцяпана Латыпава

Ініцыятыва «ByPol» падрыхтавала расследаванне аб тым, хто затрымліваў палітвязня Сцяпана Латыпава і хто мог ужываць да яго катаванні, з-за якіх ён здзейсніў спробу самагубства.

Нагадаем, што Латыпаў паспрабаваў пакончыць з сабой у зале суда 1 чэрвеня, уткнуўшы ў горла востры прадмет. Гэта адбылося, калі паказанні ў якасці сведкі даваў бацька Сцяпана. Яго забралі з залы суда на машыне хуткай дапамогі.

Затрыманне Сцяпана Латыпава.
Фота: Tut.by

Сцяпан Латыпаў быў затрыманы 15 верасня 2020 года людзьмі без апазнавальных знакаў у двары свайго дому. Паводле яго, затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу, якія і ўжывалі да яго катаванні.

«ByPol» высветліў, што затрымлівала Латыпава не 3-е ўпраўленне ГУБАЗіКу пад кіраўніцтвам Міхаіла Бедункевіча, а 1-е ўпраўленне, якое займаецца карупцыяй.

Паводле звестак ініцыятывы, распрацоўваннем Латыпава займаўся падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Сігайла. Ён сфабрыкаваў справу супраць палітвязня і кіраваў ператрусам-пагромам у кватэры Латыпава.

Таксама ў ператрусе ўдзельнічалі намеснік начальніка 1-га аддзелу і падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Жыўлюк, старэйшы ўпаўнаважаны 1-га аддзелу Андрэй Кулікоў, старэйшы ўпаўнаважаны ў асабліва важных справах Аляксандр Яфіменка, якія дагэтуль удзельнічалі ў разгонах пратэстоўцаў. Аднак гэта не поўны спіс.

Пры затрыманні выкарыстоўваўся шэры мікрааўтобус «Volkswagen» на жоўтых нумарах таксі, які выкарыстоўвае 1-е аддзяленне ГУБАЗіКу. За стырном быў старэйшы ўпаўнаважаны Вадзім Барынскі.

Усе яны ўжо ўнесеныя ў санкцыйныя спісы ЗША і Еўрапейскага Звязу.

Артыкулы
«ByPol» распавёў, хто ўдзельнічаў у затрыманні і катаваннях Сцяпана Латыпава
2021.07.14 11:05

Ціханоўская перамагла на прэзідэнцкіх выбарах

На падставе афіцыйных пратаколаў участковых выбарчых камісіяў і звестак платформы «Голас» ініцыятывы «Зубр», «Сумленныя людзі» і «ByPol» зладзілі даследаванне пра тое, як адбываліся выбары ў Беларусі і якія іх сапраўдныя вынікі. Даследаванне апублікаваў у сеціве стваральнік «Голасу» Павел Лібер.

Даследнікі прыйшлі да высновы, што мінімум 3 мільёны выбарнікаў прагаласавалі за Святлану Ціханоўскую. А гэта значыць, што менавіта яна перамагла ў першым туры, адпаведна, Лукашэнка прайграў выбары.

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская галасуе ў Менску. 9 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

Даследаванне грунтуецца на пратаколах выбарчых камісіяў, у якіх прадстаўнікі ўпісалі сумленна сапраўдныя лічбы.

«Усяго за Ціханоўскую прагаласавалі не менш за тры мільёны чалавек, або 56 % выбарнікаў з улікам рэальнай яўкі. Лукашэнка набраў 34 %, яшчэ 10 % атрымалі іншыя кандыдаты», – сцвярджаецца ў даследаванні.

Hавiны
Платформа «Голас»: Ціханоўская перамагла на прэзідэнцкіх выбарах у першым туры
2021.07.14 16:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў