Крэмль зняпраўдзіў заяву Лукашэнкі пра планы Расеі і Украіны дамовіцца аб арэндзе Крыму


Спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што Расея і Украіна планавалі дамовіцца аб арэндзе Крыму, піша Telegram-канал «Вы слушали Маяк». Раней пра гэта заявіў Лукашэнка, распавядаючы пра расейска-ўкраінскія перамовы ў Беларусі напачатку вайны.

Мітынг ля Вярхоўнай рады Крыму. 26 лютага 2014 года.
Фота: focus.ua

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмаўляе, што Масква спрабавала дамовіцца з Кіевам аб арэндзе Крыму.

«Не, гэта не так. Крым – неад’емная частка Расеі, гэта расейскі рэгіён», – сказаў Пяскоў журналістам.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас расейска-ўкраінскіх перамоваў у Беларусі, што ладзілі на тэрыторыі Беларусі, дэлегацыі дамаўляліся аб арэндзе анексаванага Расеяй Крыму.

«Пуцін мне перадае дакумент, што быў парафіраваны дэлегацыямі. Нармалёвы, нават пра Крым – арэнда там нейкая працяглая, пра Данбас … І ўжо дамаўляліся, што МЗС парафіруюць і ў далейшым мусяць вызначыцца кіраўнікі дзяржаваў, падпісваюць і іншае. Добры быў працэс, але яны ад яго адмовіліся«, – сказаў палітык.

Ён таксама паскардзіўся, што тыя перамовы «на патрабаванне Захаду» перанеслі ў Стамбул.

Hавiны
«Ды пайшлі вы на… Які Стамбул!?» Лукашэнка распавёў пра перамовы з Зяленскім
2023.06.14 15:18

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў