Лукашэнка не зʼявіўся на афіцыйных урачыстацях Дня дзяржаўнага сцяга і герба


Прамову ад імя Аляксандра Лукашэнкі зачытаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

14 траўня на плошчы Дзяржаўнага сцягу ў Менску праходзяць афіцыйныя ўрачыстасці, прысвечаныя Дню дзяржаўнага сцяга, герба і гімна. Гэтае свята Лукашэнка заснаваў пасля 2021 году. Летась ён асабіста прымаў удзел ва ўрачыстасцях на плошчы Дзяржаўнага сцяга, дзе выступіў з прамовай.

Сёлета Лукашэнка на афіцыйныя мерапрыемствы не прыехаў. Віншаванні ад яго імя зачытаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Чаму сам Лукашэнка не зʼявіўся на плошчы Дзяржаўнага сцяга – дзяржаўныя медыі не тлумачаць.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка не з’яўляецца на публіцы ўжо 5 дзён, з моманту мерапрыемстваў у Маскве 9 траўня. Тады ўсе заўважылі, як кепска ён выглядаў, правая рука ў яго перабінтаваная, яму цяжка было хадзіць. А падчас ускладання кветак на плошчы Перамогі ў Менску ўвечары 9 траўня ён упершыню за часы свайго кіравання не стаў выступаць з урачыстай прамовай, а перадаручыў гэтую місію міністру абароны.

13 траўня, каля 19-й гадзіны, картэж Лукашэнкі заязджаў на тэрыторыю «Рэспубліканскага медычнага цэнтру» Упраўлення справамі прэзідэнта РБ у Астрашыцкім Гарадку.

Прэс-служба Лукашэнкі і дзяржаўныя медыі не паведамляюць нічога пра ягоны стан.

Агляд
Страйк, мітынгі і каліноўцы. Ці гатовыя дэмакратычныя сілы да раптоўнай смерці Лукашэнкі?
2023.05.12 10:23

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў