Мінабароны закупляе абсталяванне ад выцеку інфармацыі амаль на 900 тысяч долараў


Міністэрства абароны плануе закупіць абсталяванне і праграмнае забеспячэнне для «выяўлення і перадухілення выцеку інфармацыі», заўважыла «Медиазона. Беларусь». Інфармацыя з’явілася на сайце Нацыянальнага цэнтру маркетынгу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Marco Verch / Flickr, CC BY 2.0

Ведамства размясціла на сайце два лоты на тэндарны закуп. Першы лот месціць у сабе закуп «сродкаў цэнтралізаванага збору і карэляцыі падзеяў інфармацыйнай бяспекі (SIEM)», «сродкаў выяўлення і перадухілення выцекаў інфармацыі (DLP)» і праграмна-апаратнага комплексу «Міжсеткавы экран». На гэтае абсталяванне плануюць выдаткаваць 1,4 мільёна рублёў.

Другі лот – закуп мадэмаў «Orion3 FG-PAM-SR2L-4E1B/4Eth-RP», на якія гатовыя выдаткаваць 1,041 мільёна рублёў.

Сумарна на закуп згаданых сістэмаў вайсковае ведамства гатовае выдаткаваць амаль 2,5 мільёна рублёў (гэта амаль 900 тысяч долараў).

У верасні 2021 года Белстат закупляў падобнае праграмнае абсталяванне і тэхніку для абароны інфармацыі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў