Палітвязень Дзяніс Урад пакараны 18 гадамі пазбаўлення волі


Капітан Генеральнага штабу Дзяніс Урад, які распавёў пра планы задзеяць армію для здушэння пратэстаў на Дзень Волі, пакараны 18 гадамі зняволення. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Справа разглядалася ў Вярхоўным Судзе, вырак вынес суддзя Аляксандр Лупіновіч.

29-гадовага спецсувязіста Генштабу Узброеных сілаў Беларусі абвінавацілі ў тым, што ён сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных справаў міністру абароны і «даслаў польскаму тэлеграм-каналу». У лісце кіраўнік МУС, насуперак Канстытуцыі, прасіў прыцягнуць войскі да разгону пратэстаў.

Суд разглядаў справу Урада ў закрытым рэжыме. Прысуд набыў моц з моманту абвяшчэння, і абскарджванню, апратэставанню ў апеляцыйным парадку ён не належыць.

Дзяніс Урад прызнаны палітвязнем. Паводле праваабаронцаў, пераслед Дзяніса Урада парушае абавязкі дзяржавы паводле арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і кіраваны на дасягненне непрымальных у дэмакратычным грамадстве мэтаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў